Акцыя "Смак беларускай мовы"

21.02.2020

"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову...Роднае слова- гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаем жыццё і акаляючы нас свет... Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю," - пісаў Якуб Колас. Вельмі цікава, займальна прайшло святкаванне Дня роднай мовы ў нашай школе. Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у акцыі "Гучы, матчына мова", напісаўшы сваё любімае слова на роднай мове. Малодшыя школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў акцыі "Смак беларускай мовы". Варта адзначыць, што вучні стараліся гаварыць па- беларуску і на ўроках, і на перапынках.🌾🌾🌾

Ещё в этом разделе