Палажэнне

ПАЛАЖЭННЕ

аб  літаратурна-творчым аб’яднанні «Першацвет»

 

Асноўныя мэтыАб'яднання

  1. Развіццё ўсебакова развітай асобы навучэнца ў працэсе дадатковай адукацыі, пазакласнай і пазашкольнай работы.
  2. Развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў; прыцягненне іх да ўдзелу ў творчых конкурсах, праектах, форумах.
  3. Выхаванне любові да роднай мовы і роднай культуры.

 

Задачы

  1. Арганізацыя творчай дзейнасці навучэнцаў.
  2. Інтэграцыя вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці, правядзенне творчых мерапрыемстваў розных формаў.
  3. Знаёмства з культурай і мастацтвам беларускага народа, роднага краю.
  4. Выяўленне і аб'яднанне аматараў паэзіі і прозы, чытальнікаў, юных паэтаў і празаікаў і садзейнічанне працэсу іх творчага развіцця.

5.Стварэнне ўмоў для правядзення вольнага часу і зносін моладзі, папярэджанне безнагляднасці і правапарушэнняў.

  1. Выпрацоўка норм культурных зносін падлеткаў паміж сабой.

 

Члены Аб'яднання. Іх правы і абавязкі

1.Членамі Аб'яднання могуць стаць вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Папярнянская сярэдняя школа», якія прызнаюць палажэнне аб Аб'яднанні i выконваюць яго патрабаванні.

2.Члены Аб'яднання маюць права наведваць усе заняткі, запрашаць сяброў, прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, уносіць свае прапановы і арганізоўваць гутаркі, віктарыны і г.д.

  1. Члены аб'яднання абавязаны: актыўна ўдзельнічаць у прапагандзе мэтаў і задач Аб'яднання, аказваць дапамогу іншым членам, выконваць дысцыпліну, удзельнічаць у рабоце Аб'яднання.

 

Формы работы Аб'яднання:

  • тэарэтычныя заняткі;
  • практычныя заняткі;
  • вывучэння і абмеркавання мастацкіх і паэтычных твораў
  • удзел у грамадскіх мерапрыемствах;
  • выставы творчых і даследчых работ навучэнцаў;
  • творчыя вечары;
  • знаёмства з жыццём і творчасцю пісьменнікаў і паэтаў;
  • творчыя і даследчыя работы;
  • літаратурныя гульні, віктарыны, КВНы;
  • літаратурна-музычныя вечары;
  • паэтычныя фестывалі;
  • майстар-класы вядомых паэтаў;
  • выступленні членаў Аб'яднання ваўстановах адукацыі;
  • творчыя семінары з маладымі аўтарамі;
  • урокі літаратурнага майстэрства;
  • сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і паэтамі, крытыкамі і літаратуразнаўцамі;заняткі па літаратурнаму майстэрству;
  • абмеркаванне ўласных тэкстаў;
  • вывучэнне асноў пабудовы тэксту і засваенне розных літаратурных прыёмаў.

 

У працэсе работы ў Аб’яднанні падлеткі навучацца:

- бачыць цудоўнае ў навакольным свеце,

- больш поўна даведаюцца пра жыццё і творчасць паэтаў і пісьменнікаў,

- набудуць навыкі выразнага чытання,

- асвояць асновы вершаскладання,

- навучацца эстэтычна афармляць паведамленні, літаратурныя бюлетэні,

- навучацца самастойна здабываць неабходную інфармацыю,

- навучацца складаць праекты і сцэнарыі.

 

Парадак працы

Членамі Аб’яднання сумесна з куратарам і кіраўніком, распрацоўваецца план работы на навучальны год, які даводзіцца да ведама ўсіх удзельнікаў і зацікаўленых асоб.

Аб’яднанне праводзіць мерапрыемствы розных формаў, тэматычнага і агульнага характару (літаратурныя гасцёўні, творчыя конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі і інш.) у навучальных і культурна-асветніцкіх мэтах.

Аб’яднанне можа арганізоўваць мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама творчасці членаў Аб’яднання, прымаць удзел у творчых мерапрыемствах рознага прафесійнага ўзроўню.

Інфармацыя аб маючых адбыцца творчых мерапрыемствах як у Аб’яднанні, так і за яго межамі размяшчаецца на сайце установы адукацыі.

Пасяджэнні Аб’яднання  праводзяцца адзін раз у чвэрць ці часцей – па вуснай дамоўленасці членаў Аб’яднання.

 

Парадак уступленняў Аб’яднанне

Членамі Аб’яднання могуць быць вучні 5-11 класаў установы адукацыі, якія спрабуюць свае сілы ў літаратурнай творчасці або проста якія цікавяцца паэзіяй і прозай, а таксама педагагічныя работнікі і работнікі бібліятэк раёна.

 

Органы кіравання Аб’яднаннем

Куратарам Аб’яднання з'яўляецца адзін з настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ці рускай мовы і літаратуры, які назначаецца загадам дырэктара школы.

У задачу куратара ўваходзіць:

  • каардынацыя дзейнасці Аб’яднання ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем;
  • ажыццяўленне рэгулярнай вучэбна-выхаваўчай і творчай працы з членамі Аб’яднання на аснове зацверджанага плана;
  • падрыхтоўка членаў Аб’яднання да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах розных узроўняў (конкурсах, фестывалях, аглядах, сустрэчах);
  • распрацоўка плана работы Аб’яднання і падрыхтоўка штогадовых справаздач аб яго працы сумесна з Кіраўніком;
  • падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў Аб’яднання сумесна з Кіраўніком;
  • іншыя абавязкі, якія вынікаюць з дадзенага Палажэння.

Агульнае кіраўніцтва Аб’яднаннем ажыццяўляе Кіраўнік, які штогод выбіраецца з ліку членаў Аб’яднання адкрытым галасаваннем, простай большасцю галасоў, тэрмінам на адзін год.

У функцыі Кіраўніка ўваходзіць:

  • кіраванне стратэгіяй развіцця Аб’яднання ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем;
  • каардынацыя працэсу ўступлення новых членаў і выключэнні са складу Аб’яднання;
  • распрацоўка плана работы Клуба і падрыхтоўка штогадовых справаздач аб яго працы сумесна з куратарам і метадычным аб’яднаннем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;
  • падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў Аб’яднання;
  • іншыя абавязкі, якія вынікаюць з дадзенага Палажэння.

 

Правы і абавязкі членаў Аб’яднання

Члены Аб’яднання маюць права:

  • прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца Аб’яднаннем;
  • абіраць і быць абраным на пасаду Кіраўніка Аб’яднання;
  • ўдзельнічаць у падрыхтоўцы рашэнняў па ўсіх пытаннях дзейнасці Аб’яднання;
  • атрымліваць інфармацыю па розных аспектах дзейнасці Аб’яднання;
  • выйсці са складу Аб’яднання шляхам падачы вуснай ці пісьмовай заявы;
  • ўносіць творчыя прапановы для разгляду на пасяджэннях Аб’яднання і ўдзельнічаць у іх рэалізацыі;
  • ўдзельнічаць у распрацоўцы і абмеркаванні плана работы Аб’яднання на год;
  • мець уласнае меркаванне, публічна яго агучваць і абараняць сваю пазіцыю;
  • свабодна выбіраць формы і спосабы рэалізацыі творчага патэнцыялу;
  • шукаць новыя формы творчага самавыяўлення і выносіць плён сваёй творчасці на абмеркаванне членаў Аб’яднання;
  • бесперашкодна адклікацца пра творчасць астатніх членаў Аб’яднання, абмяркоўваць творчасць іншых членаў Аб’яднання на пасяджэннях;
  • выступаць з дакладамі і паведамленнямі на пасяджэннях Аб’яднання;
  • публікаваць свае творы і прымаць удзел у выданні літаратурных альманахаў, калектыўных і індывідуальных зборнікаў;
  • павышаць ўзровень паэтычнага майстэрства шляхам вывучэння тэорыі вершаскладання і ўдзелу ў майстар-класах;
  • члены Аб’яднання маюць паміж сабой роўныя правы.

Члены Аб’яднання абавязаны:

  • ажыццяўляць сваю творчую дзейнасць у адпаведнасці з гэтым Палажэннем;
  • імкнуцца да творчага росту;
  • не выкарыстоўваць дзейнасць Аб’яднання ў карыслівых мэтах;
  • строга выконваць аўтарскія правы іншых членаў Аб’яднання;
  • актыўна ўдзельнічаць у ажыццяўленні задач, якія стаяць перад Аб’яднаннем;
  • рэгулярна наведваць пасяджэнні Аб’яднання;
  • выконваць рашэнні, прынятыя на пасяджэннях Аб’яднання;
  • выконваць існуючыя правілы і традыцыі Аб’яднання;
  • беражліва адносіцца да гісторыі Аб’яднання;
  • паважліва ставіцца да ўсіх членаў Аб’яднання.

 

Дакументацыя Аб’яднання

  • Палажэнне аб літаратурна-творчым аб’яднанні “Першацвет”
  • План работы Аб’яднання на год.
  • Штогадовыя справаздачы аб выкананай працы.
  • Праграмы правядзення пасяджэнняў Аб’яднання.
  • Журнал уліку мерапрыемстваў.