Інтэлектуальная гульня “Беларуская скарбонка”

Інтэлектуальная гульня “Беларуская скарбонка”

 

Мэты:

  • Паглыбіць веды вучняў па беларускай мове, літаратуры, краязнаўству, этнаграфіі;
  • Развіваць пазнавальную цікавасць школьнікаў, крэатыўнае мысленне;
  • Павышанне імкненне да самаадукацыі, асобаснаму росту;
  • Фарміраваць ўменне працаваць у камандзе, дасягаць кампраміса;
  • Развіваць камунікатыўныя навыкі, выхоўваць культуру зносін.

Удзельнікі гульні – вучні 6 кл., павінна быць назва каманды, капітан.

Асталяванне – канверты з заданнямі

 

Ход гульні:

 

  1. Прывітанне каманд.
  2. Аб’яўленне мэты гульні, правілаў:
  3. Знаёмства з камандамі
  4. Правядзенне гульні
  5. Падвядзенне вынікаў, узнагароджванне каманд

 

 

Прыпынак “Літаратурны”

Нiжэй зашыфравана пажаданне Кузьмы Чорнага дзецям. Расшыфруйце яго. Дапаможа вам у гэтым добрае веданне алфавiта:

 

Б – ну

Ж – уж

М – е

Т – ва

Я – ка

Ч – ёс

А – Ша

Ё – др

Л – ма

С – і

Ц – то

Ю – ве

В – й

Г – це,

З – бу,

 

І – гэ

Й – та

Д – дзе

Е – цi,

К – са

Н – да

У – ж

Ш – ць

О – ра

Ў – на

Ы – у

П – го

Ф – е,

Ь – ча

Р – е

Х – ш

Э – ла

 

 

Бліц – пытанне (адказы каманды пішуць на лісточках)

 

  1. Сталіца Рэспублікі Беларусь.
  2. Другі хлеб беларусаў.
  3. Назавіце дзяржаўную мову Рэспублікі Беларусь
  4. Калі адзначаецца Дзень Незалежнасці Беларусі?
  5. Найбольш вядомы прыродны запаведнік у нашай краіне.
  6. Хто зрабіў славуты крыж па загадзе Ефрасінні Полацкай?
  7. Множны лiк назоўнiка чалавек.
  8. Птушка – сімвал Беларусі.
  9. Назавіце імя першай беларускай асветніцы?
  10. У якім народным свяце існуе звычай скакаць праз вогнішча і пускаць вянкі?
  11. Самае вялікае возера Беларусі?
  12. Назва якога горада паходзіць ад ракі Палаты?
  13. Назавіце дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.
  14. На якой рацэ стаіць горад Гомель?

15 . Колькі абласцей у складзе нашай рэспублікі?

 

Адказы:

  1. Мінск
  2. Бульба
  3. Руская, беларуская
  4. 3 ліпеня
  5. Белавежская пушча
  6. Лазар Богша
  7. Людзі
  8. Бусел
  9. Ефрасіння Полацкая
  10. Купалле
  11. Нарач
  12. Полацк
  13. Герб, сцяг
  14. Сож
  15. Шэсць

 

Адгадайце крыжаванку, адказы ўпішыце ў клеткі.

 

 

 

 

Адказы

  1. Гром 2. Неба 3. Рэха 4. Дождж 5. Лядзяш

Прыпынак Перакладчыкі

Перакладзіце з рускай мовы на беларускую:

 

  1. Гвоздь -

Сирень -

Кирпич -

Ромашка-

Апрель-

Часы-

 

  1. Злая собака - __________________________

Белый гусь - ______________________________

Болеть гриппом - __________________________

 

Прыпынак “Этнаграфічны”

 

  1. Перад вамі элементы мужчынскага і жаночага адзення беларусаў.

Хустка, камізэлька, андарак, панёва, магерка, кашуля. Падпішыце кожны малюнак.

 

 

 

 

  1. Назавіце рэчы на малюнках, падпішыце іх

 

 

 

 

 

 

 

Адказы:  . 11. Кашуля 2. Камізэлька 3. Хустка 4. Андарак 5. Панёва 6. Магерка

  1. 1. Гладыш 2. Прас 3. Лапці 4. Калаўрот 5. Скрыня

 

Прыпынак для капітанаў “Энцыклапедычны”

 

Капітаны выцягваюць картку, на якой запісана слова і даецца тры лексічных значэнне, неабходна выбраць правільнае.

 

Прыпынак “Лінгвістычны”

Заданне 1. Выцягніце скрутачак і адгадайце, пра што ідзе гаворка  (па тры на кожную каманду)

  1. У народзе гавораць, што яна можа аб нечым балець, яе можна ламаць над задачай, у яе можа што-небудзь стукнуць, яна можа трашчаць, на ёй можна хадзіць і яе можна задраць, на яе можна зваліцца як снег, у ёй часам гуляе вецер (ГАЛАВА).
  2. Беларусы кажуць, што яго можна павесіць і задраць, у яго можна даць, ім можна кляваць, ён можа быць гулькіным; мы не любім, каб нас за яго вадзілі , і калі яго сунуць у нашы справы, а занадта цікаўнай дзяўчынцы яго адарвалі (НОС).
  3. Беларусы адзначаюць, што на іх можна стаць ці падняцца, яны могуць заплятацца, іх можна не чуць пад сабою і іх можна браць пад пахі ці ў рукі (НОГІ).
  4. Іх можна развесіць, на іх можна чапляць лапшу, іх можна надраць ці абарваць і навастрыць, яны могуць завянуць, між іх мы часта прапускаем (ВУШЫ).
  5. Калі нам цікава, мы яго разяўляем, можам яго трымаць на замку, а можам у яго набраць вады, шмат праблем у таго, у каго ён дзіравы (РОТ).
  6. Нам не падабаецца, калі на яе нехта нам сеў ці ўзлез, калі яе мыляць, яна не чысцее, на яе могуць павесіць хамут. (ШЫЯ).

 

  1. Падкрэслі ў дужках тое слова, якое ўваходзіць у склад фразеалагізма.

 

а) (варон, сарок) лавіць

 

б) Зубы (класці, скаліць)

 

в) Кату пад (кіпці, пяту)

 

г) Вывесці на (светлую, чыстую) ваду

 

д) Хоць іголкі (збірай, сей)

 

 

 

 

Ещё в этом разделе