Квэст-пакой “Беларусь мая, сінявокая!”

 

Квэст-пакой “Беларусь мая, сінявокая!”

 

Мэта: развіваць пазнавальную актыўнасць і маўленчую культуру вучняў, іх творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, фарміраваць уменне працаваць у камандзе; выхоўваць пачуццё любові і павагі да беларускай мовы.

Форма правядзення: квэст-пакой

Абсталяванне: карткі-заданні, запісы на дошцы выказванняў пісьменнікаў пра родную мову: “Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ” (Іван Мележ); “Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў” (Уладзімір Караткевіч).

Умовы правядзення: удзел прымаюць дзве каманды; пераможцай становіцца тая каманда, якая набярэ большую колькасць балаў.

 

Ход мерапрыемства

 

Ціха гучыць музыка І. Лучанка на верш Янкі Купалы “Спадчына”. На фоне музыкі настаўнік чытае верш І. Пракаповіча.

Пагавары са мной на мове,

На нашай роднай, не чужой.

Адчуеш ты – у кожным слове

Душа яднаецца з душой.

І сэрца сэрцу адкрывае

Свае духоўныя сады –

Там салаўіны хор спявае,

Там смак крынічнае вады.

Там рэха продкаў прамаўляе

Малітвы светлыя здалёк,

Нібыта нас благаслаўляе

На добры шлях, на лёгкі крок.

У словах тых – надзеі нашы

І нашы мары пра жыццё.

Калі мы з мовай –

Нас не страшыць

Ні гвалт, ні мор, ні забыццё.

Пагавары са мной на мове,

Забудзь на час пра “языкі”.

Няхай гучаць у кожным слове

І продкі нашы, і вякі!

 

1 вядучы. Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца ў свеце з 2000 года з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце. Дата 21 лютага была абрана таму, што ў гэты дзень у 1959 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.Сёння ў свеце больш за 6 тысяч моў, палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання тых моў, што знікаюць, ЮНЕСКА і аб’явіла дзень роднай мовы.Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яно – люстэрка культуры і форма яе існавання, духоўнае аблічча і сутнасць чалавека.На беларускай мове выдадзены і кожны год друкуюцца навуковыя і мастацкія творы, напісаныя айчыннымі і замежнымі аўтарамі, выдаюцца часопісы, газеты, шматлікія слоўнікі, даведнікі і інш.

Наш квэст-пакой прысвечаны закрыццю Тыдня роднай мовы, а таксама Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначылі мы 21 лютага. Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы, бо так сёння патрабуе час. Трэба ведаць беларускія песні, танцы і мастацтва іншых народаў. Безуіоўна, найперш неабходна ведаць сваё, роднае. А як нам вывучыць беларускую мову? Трэба гаварыць з тымі, хто яе ведае. Трэба глядзець тэлеперадачы, слухаць радыёперадачы, чытаць кнігі на беларускай мове.

 

Удзельнікі гульні: 2 каманды (5-11 кл.)

Правілы гульні: У школьным пакоі (класе) на розных сталах знаходзяцца карткі з тэматычнымі заданнямі. Капітан атрымоўвае маршрутны ліст, згодна якому каманда выконвае заданні, адказвае на пытанні. Перамагае каманда, якая набрала большую колькасць балаў

 

Размінка

  1. Ці можна словы вена, дзясна, сена пісаць з вялікай літары? Чаму? (Вена – назва горада; Сена, Дзясна – назвы рэк).
  2. Адзін вучань у спалучэнні “пад бярозай” назоўнік напісаў з малой літары, другі з вялікай. А як і чаму напісаліб вы? (Бяроза – назва горада, бяроза – назва дрэва).
  3. Які мужчына сваім імем сцвярджае, што ён з’яўляецца геаметрычным целам? (Якуб).
  4. Да якога жаночага імя трэба дадаць адну літару, каб атрымаць назвы дзвюх дзяржаў? (Іра-к, Іра-н).
  5. Калі побач з грузам станеш і ты, атрымаецца назва краіны. Якая? (Грузія)
  6. Назавіце пятае лішняе: Бягомль, Крычаў, Нёман, Полацк, Слуцк. (Нёман).
  7. Колькі імён змяшчае слова “галіна”? (4 – Галіна, Аліна, Ліна, Іна).
  8. У якім слове сем галосных? (семя)
  9. За які зычны трэба схаваць галосны, каб атрымалася яркая афарбоўка небасхілу пры захадзе і ўсходзе сонца7 (Зара)
  10. У назвах якіх беларускіх гарадоў па адным галосным? (Брэст, Ельск, Клецк, Пінск, Слуцк, Шклоў…)
  11. Утварыце ад назоўніка мужчынскага роду “індзеец” назву асобы жаночага роду. (індыянка)
  12. Як называюць чалавека, які ведае шмат моў? (Паліглот)

 

ХОД  ГУЛЬНІ

 

Конкурс “Аматары беларускага фальклору”

У канверце знаходзяцца вядомыя беларускія прыказкі. Праўда, нейкі маленькі шкоднік пажартаваў і разрэзаў прыказкі напалам, а пасля яшчэ і ўсё пераблытаў. Але я думаю, для нас гэта не праблема.

Конкурс “Хто больш?”

За дзве хвіліны прыгадайце як мага больш слоў (назоўнікаў), якія пачынаюцца на літару з.

Прыкладны адказ: зубр, зебра, золата, зацьменне, завязь, заіка, зарадка, зара, завод, задача, загар, задыяк, заезд, завулак, занос, запіс, заапарк, захад, зарыва, заяц, збожжа, зваротак, збор, злёт, ззянне, змена, зуб, зорка …

 

Конкурс перакладчыкаў

Падбор беларускіх адпаведнікаў да рускіх слоў.

 

черника

чарніцы

кисточка

пэндзаль

воротник

аўторак

обида

крыўда

расписание

расклад

одеяло

коўдра

одуванчик

дзьмухавец

уважение

павага

потолок

столь

движение

рух

оттепель

адліга

пол

падлога

неделя

тыдзень

серёжки

завушніцы

забор

плот

диван

канапа

цепь

ланцуг

ежевика

ажыны

торговец

гандляр

гвоздь

цвік

клюква

журавіны

тряпка

ануча

пуговица

гузік

карандаш

аловак

 

Конкурс “Адным словам”

  1. Збудаванне для захоўвання бульбы. (Бульбасховішча).
  2. Зверагадоўчая ферма. (Звераферма)
  3. Дробны жук-шкоднік, які грызе кару і драўніну дрэў. (Караед)
  4. Той, хто слухае перадачы радыёвяшчання. (Радыёслухач)
  5. Тара, вырабленая са шкла. (Шклатара)
  6. Паласа лесу. (Лесапаласа)
  7. Той, хто пасяліўся ў новым доме або ў новай кватэры. (Навасёл)
  8. Карыстанне зямлёй. (Землекарыстанне)

 

 

Конкурс “Этнаграфічны”

  1. Перад вамі элементы мужчынскага і жаночага адзення беларусаў.

Хустка, камізэлька, андарак, панёва, магерка, кашуля. Падпішыце кожны малюнак.

 

 

 

 

  1. Назавіце рэчы на малюнках, падпішыце іх

 

 

 

 

 

 

 

 

Адказы: 1. 1. Кашуля 2. Камізэлька 3. Хустка 4. Андарак 5. Панёва 6. Магерка

  1. 1. Гладыш 2. Прас 3. Лапці 4. Калаўрот 5. Скрыня

 

 

Конкурс «Геаграфічны”

 

На стале знаходзяцца фотаздымкі знакамітых месц Беларусі, неабходна правільна запісаць іх назву.

 

 

 

 

 

 

Конкурс капітанаў “Веру – не веру”

Усіх часцін мовы 10. (Веру)

Слова “дзве” пішацца з мяккім знакам. (Не веру)

Галосных гукаў 6. (Не веру)

Дапаўненне адказвае на пытанні ўскосных склонаў. (Веру)

У слове “дзверы” аднолькавая колькасць літар і гукаў. (Не веру)

Гук р звонкі. (Веру)

Марфалогія – гэта раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца словы як часціны мовы. (Веру)

Канчатак – гэта зменная частка слова. (Веру)

Прыназоўнік, злучнік, часціца – самастойныя часціны мовы. (Не веру)

Назоўнікі “радасць”, “задавальненне” – абстрактныя. (Веру)

Назоўнік “пельмені” мае і адзіночны, і множны лік. (Не веру)

Адпаведнікам да рускага назоўніка “клюква” з’яўляецца слова “ажыны”. (Не веру)

У прыметніках множнага ліку вызначаецца род. (Не веру)

У назоўніках “струменьчык”, “каменьчык”, “агеньчык” пішацца мяккі знак. (Веру)

Прыметнікі ў тэкстах служаць для яркага і вобразнага апісання прадметаў. (Веру)

Словы “спіна”, “малы”, “стары” вымаўляюцца так. (Не веру)

Акалічнасць адказвае на пытанні як? дзе? куды? (Веру)

Лічэбнік спалучаецца толькі з назоўнікам. (Веру)

У слове “ясень” 5 літар, 5 гукаў. (Не веру)

Радзіма, Бацькаўшчына, Айчына – амонімы. (Не веру)

Фанетыка вывучае гукі, а арфаграфія – правапіс слоў. (Веру)

Боль, надпіс, палын, медаль – назоўнікі жаночага роду. (Не веру)

 

Падвядзенне вынікаў. Узнагароджанне.

 

 

Маршрутны ліст каманды_____________________________________

 

 

Назва конкурса

Колькасць балаў

 

Конкурс «Геаграфічны”

 

 

Конкурс “Адным словам”

 

 

Конкурс перакладчыкаў

 

 

Конкурс “Этнаграфічны”

 

 

Конкурс “Хто больш?”

 

 

Конкурс “Аматары беларускага фальклору”

 

 

 

Маршрутны ліст каманды_____________________________________

 

Назва конкурса

Колькасць балаў

 

Конкурс “Хто больш?”

 

 

Конкурс “Аматары беларускага фальклору”

 

 

Конкурс “Адным словам”

 

 

Конкурс перакладчыкаў

 

 

Конкурс «Геаграфічны”

 

 

Конкурс “Этнаграфічны”

 

 

 

 

 

 “Хто больш?”

 

“Аматары беларускага фальклору”

 

“Адным словам”

 

Перакладчыкі

 

 «Геаграфічны”

 

 “Этнаграфічны”

 

 

Ещё в этом разделе