Сусветны дзень паэзіі

Сусветны дзень паэзіі адзначаецца з 1999 года па ініцыятыве ЮНЕСКА і ўжо паспеў стаць традыцыйным для культурнай супольнасці свету. “Паэзія, – гаварылася ў рашэнні ЮНЕСКА, – можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага шырэйшую грамадскую ўвагу”.

 

Паэзія

Ты — боль, паэзія. Ты — быль.
Твае суровыя законы
He для забаў, не для гульбы —
А пошук ісціны да скону.

Ты — рай, паэзія. Ты — рой
Адвечных дум, дзе мы згараем.
I толькі геніі парой
Жылі часова гэтым раем.

Ты — жаль, паэзія. Ты — жар.
Я па тваім хаджу вуголлі.
Чыя не прагнула душа
Твайго зняволення і волі?

Ты — сум, паэзія. Ты — суд
I мрояў нашых, і здзяйсненняў.
Хай душы шчырыя нясуць
Высокі лад тваіх памкненняў!

Ты — яд, паэзія. Ты — сад
З адзіным яблыкам спакусным.
Над ім — каторы год падрад! —
Мае збалела смягнуць вусны...

Ты — боль, паэзія. Ты — бой.
Ты — праўды непрыступнай вежа.
Я — праведнік і грэшнік твой,
Пусці мяне ў сваё бязмежжа!..

Леанід Галубовіч

 Акцыя "Чытаем вершы разам"

Люблю вершы Я.Купалы

Ты боль-паэзія...

Тэматычная выстава

Чытаем вершы пра вясну

Чытаем свае любімыя вершы

Ещё в этом разделе