Квілт "Знакамітасці Беларусі"

 

ТЭМА: КВІЛТ “Знакамітасці Беларусі”

МЭТЫ: пашырыць і сістэматызаваць веды вучняў пра славутых людзей айчыннай гісторыі;развіваць уменне лагічна мысліць, рабіць параўнанні, вывады, падагульненні, а таксама памяць, вобразнае мысленне, кемлівасць, знаходлівасць;абуджаць ва ўдзельнікаў мерапрыемства пачуццё нацыянальнай і чалавечай годнасці, цікавасць да гісторыі Беларусі, яе культурнай спадчыны, любоў да роднай зямлі.

 

Эпіграф: У падзеях мінулага – нашы карані. А дрэва без карэння не можа існаваць, ні тым больш прыносіць плады. (Уладзімір Караткевіч)

 

 

Сцэнарый мерапрыемства:

 

  1. Арганізацыйны момант
  2. Слова настаўніка

Даўно вядома: калі са студні не чэрпаць, то яна перасохне, заплыве глеем. Сёння мы сабраліся разам, каб прыйсці да крыніцы, што ўжо некалькі стагоддзяў жывіць, сілкуе нашу памяць. Ключ да дзвярэй, за якімі гэтая крыніца, мае толькі той, хто захаваў “канал сувязі” з продкамі – памяць пра іх. У крывічоў існаваў звычай: калі юнак не ведаў продкаў да пятага калена, то ён не меў права звацца мужчынам. Такому чалавеку не давяралі, яго наогул маглі выгнаць з паселішча, бо лічылася, што бяспамятны лёгка зробіцца здраднікам.

Нашы далёкія родзічы ведалі тое, што сёння паспяхова даказвае навука. Духоўная энергія папярэдніх пакаленняў не знікае – яна жывіць род і ўвесь народ, дазваляе выстаяць яму ў самыя цяжкія часіны. Таму мы адчуваем такое ўзрушэнне каля старадаўніх сабораў і на палях ратных перамог. Але дабратворны ўплыў гэтай энергіі адчувае не кожны, а толькі той, хто захаваў з імі “карані сувязі” – памяць пра сваіх прашчураў, пра далёкае мінулае.

Сёння мы яшчэ раз прыгадаем наша мінулае, каб лепш асэнсаваць нашу сучаснасць, прадбачыць будучыню.

Мы павінны памятаць тых, чыімі імёнамі ганарыцца сёння Бацькаўшчына.

 

Асноўная частка.

 

  1. “ХТО ЁСЦЬ  ХТО?”

( на дошцы размешчаны фотаздымкі знакамітых людзей Беларусі (Францыск Скарына, Дар’я Домрачава,Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч, Соф’я Кавалеўская, неабходна правільна іх падпісаць)

Першадрукар, вучоны-медык

Беларуская біятланістка, чатырохразовая чэмпіёнка, Герой Беларусі

Пісьменнік, сапраўднае прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч

Пісьменнік, сапраўднае прозвішча Іван Дамінікавіч Луцэвіч

Беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, літаратуразнавец. Выдаў вядомы зборнік “Вянок”

Першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі

 

Выступленне 1,2 класа “Знакамітасці Мінска”

  1. Алфавіт”

(вядучы паказвае літару алфавіта, а вучні называюць прозвішчы знакамітых людзей на гэту літару)

Выступленне 7,9 класа “Знакамітасці Мінскай вобласці”

 

  1. “Хто ён, герой мінулага?”

(Па дзеяннях і справах пазнайце героя)

 

  1. Галоўны арганізатар паўстання ў Беларусі і Літве ХІХ стагоддзя, наладзіў выпуск першай беларускай газеты “Мужыцкая праўда” (К.Каліноўскі)
  2. Перапісвала кнігі сваімі рукамі, ёсць легендарныя звесткі, што яна стварыла летапіс, заказала выраб адмысловага напрастольнага крыжа з рэліквіямі, у канцы жыцця выправілася ў паломніцтва ў Іерусалім. (Е.Полацкая)
  3. Стаў дократарм медыцыны ў Падуанскім універсітэце, заснаваў на тэрыторыі Беларусі першую друкарню, увёў у свае выданні ілюстрацыі, апошнія гады жыцця правёў у Празе, дзе служыў лекарам і садоўнікам пры каралеўскім двары. (Францыск Скарына)

 

Выступленне 4 класа “Знакамітасці Віцебскай вобласці”

  1. “Закончыце сказ”

 

  1. У дванаццацігадовым узросце юная Прадслава … (пастрыглася ў манашкі)
  2. Пад канец жыцця Ефрасіння Полацкая зрабіла падарожжа ў … (Іерусалім)
  3. Народны майстар Лазар Богша зрабіў славуты … (Крыж Ефрасінні Полацкай)
  4. Францыск Скарына і Мікола Гусоўскі былі яркімі прадстаўнікамі эпохі … (Адраджэння)

 

Выступленне 5 класа “ Знакамітасці Магілёўскай вобласці”

 

 

  1. “Коратка пра іх”
  2. Юный партизан, спасший ценой своей жизни множество белорусов. Посмертный герой СССР в свои юные 14 лет. (Марат Козей)

2.Самый титулованный белорусский теннисист, достигший наивысших результатов в парном разряде. Олимпийский чемпион и победитель множества турниров ATP. (Максим Мирный)

Выступленне 6 класа “Знакамітасці Брэсцкай вобласці”

 

  1. “Збяры прозвішча знакамітага чалавека”

( на стале раскладзены літары, з якіх можна сабраць два прозвішчы: Вітаўт, Гусоўскі). Што аб’ядноўвае два гэтыя імёны (М.Гусоўскі “Песня пра зубра”, дзе ідзе размова пра Вітаўта)

 

Выступленне 8 класа “Знакамітасці Гродзенскай вобласці”

 

6.”Назаві сваё”

(Вучні называюць прозвішчы знакамітых людзей, пра якіх гаворка не ішла на мерапрыемстве)

 

Выступленне 10,11 класа “Знакамітасці Гомельскай вобласці”

 

 

IV Падвядзенне вынікаў..

Заключэнне.

Славу краіне і народу робяць таленавітыя людзі. Яны, дзеці зямлі беларускай, - наш гонар і сумленне. Вялікія і славутыя людзі стварылі і ствараюць імідж нашай Бацькаўшчыны ў свеце. Іх імёны, безумоўна, трэба ведаць і шанаваць.

Дзякую ўсім за падрыхтоўку да гэтага мерапрыемства, дбайную працу, зацікаўленасць.

 

Ещё в этом разделе