Свая гульня "Белаведы"

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Папярнянская сярэдняя школа”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СВАЯ ГУЛЬНЯ “БелаВеды”

 

(інтэлектуальнае спаборніцтва)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падрыхтавала і правяла: В.П.Антановіч,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2020

СВАЯ ГУЛЬНЯ “БелаВеды”

 

(інтэлектуальнаеспаборніцтва)

Мэты:

праверыць і пашырыць веды пра родны край, беларускуюмову і літаратуру;

стымулявацьцікавасць да беларускаймовы і літаратуры;

развівацьслоўнікавы запас;

садзейнічацьразвіццюўважлівасці, хуткасці, актыўнасці, адказнасці за свой выбар;

выхоўвацьпачуццёкалектывізму, сяброўства, павагі да саперніка.

Удзельнікі: 3 каманды па 6 чалавек

Ход спаборніцтва

Арганізацыйнымомант

Прывітанне! Паслухайцерадкі з верша:

Роднае слова

Роднае слова і гаваркое

Лашчыць мне сэрцасваёюпяшчотаю,

Да розумумілае, да сэрца – святое.

Зіхаціць і цурчыць, яго чую з ахвотаю…

А цілюбіце вы слухаць, як меладычнагучыць наша родная мова?

Гэтамяневельмірадуе. Але слухацьмову мала, трэбаяшчэяе і ведаць. Сёння ў нас адбудзеццаспаборніцтва, дзе вам спатрэбіццаўзнавіць і паказаць усе свае веды па беларускаймове, літаратуры, а таксама веды пра нашу краіну. Клас-пераможца, якілепшсправіцца з заданнямі, атрымаеганаровуюграмату! Вы гатовыя?! Я не чую!

Аб’яўляю Сваю гульню “БелаВеды”!

Прадстаўленнежуры (2 чалавекі)

Тлумачэннеправілгульні

«Свая Гульня» складаецца з 5 тэм па 5 пытанняў у кожнай (25 пытанняў). Пытанніразмяшчаюццазлеванаправа, па ўзрастанніступеніскладанасці (ад 10 да 50).

На дошцы – схема:

 

Тэма

Наміналпытання

Радзіма

10

20

30

40

50

Беларускаямова

10

20

30

40

50

У свеце народных традыцый

10

20

30

40

50

Беларускаялітаратура

10

20

30

40

50

Назвы

10

20

30

40

50

Гульнюпачынаекаманда, якая правільнаадкажа на першаепытанне. Капітанкамандывыбіраетэму і наміналпытання. Вядучызачытваепытанне. На абмеркаваннедаецца 1 хвіліна. Камандаадказвае на пытанне (капітанкаманды).

Калікамандаадказваеправільна, то ёйдаецца права выбарунаступнагапытання, каліянаадказваеняправільна, то права адказаць на гэтае ж пытаннепрадастаўляеццаіншайкамандзе. Чалавек, штоадказаўправільна, выбіраенаступнаепытанне. Каліпытаннезастаўся без адказу, то выбарнаступнагапытаннязастаецца ў каманды, штовыбіралапапярэдняепытанне. Правільныадказдадаеколькасцьачкоў да агульнай сумы каманды. Няправільныадказ на пытанне не памяншаеагульнайколькасцібалаў.

Асноўнаячастка

Выбарпершайкаманды.

Зараз я пакажу вам рэбус. Там зашыфравана слова на рускаймове. Трэбарасшыфравацьгэтае слова, перакласці на беларускуюмову і назваць. Будзьцеўважлівы: адказацьтрэбатолькі па-беларуску! Хтопершыправільнаадгадае, той і пачынаегульню.

 

Победа — ПЕРАМОГА

 

Свая гульня

Заданнігульні

СектарРадзіма

10 б.Назавіцезвера-сімвал РБ. (зубр)

20 б. У гушчары старых бароў, як сляза, штоўпала з неба, блішчалавялікаевозера… Назавіцесамаевялікае па плошчывозера, размешчанае ў Мядзельскімраёне. Праягоскладзена шмат народных легендаў і паданняў, а Максім Танк прысвяціў яму сваю паэму. Побач з імразмешчаныбеларускі курорт. (ВозераНарач.) 

30 б.Кожны год у нашайкраінеладзіцца шмат святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да розных памятных падзей. Летам мы адзначаемнадзвычайважнае і любімаенароднае свята. На ягозаўсёдызапрашаюць шмат гасцей з розных краін свету. Гэта свята сімвалізуееднасць народа і дзяржавы, нашу самабытнасць. Адзначаеццаяно ў дзен ьвызваленняМінска ад гітлераўскіхзахопнікаў. Як называеццагэта свята і каліадзначаецца? (ДзеньНезалежнасціРэспублікі Беларусь, абоДзеньРэспублікі – 3 ліпеня.)

40 б. Кожная дэталь у гэтымдзяржаўнымсімвале мае сваёзначэнне. Зялёны колер тэрыторыіБеларусі ў залатыхпромняхузыходзячагаСонцагаворыцьабтым, штоўсе свае думкіграмадзянескіроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, нам чужой не трэба. Але і сваёй не аддамо. Контур краінызнаходзіцца ў сярэдзінесімвала, утворанагавянком з каласоў. Праякідзяржаўнысімвалідзеразмова? (Герб.)

50 б.КанстытуцыяРэспублікі Беларусь – асноўны Закон краіны. У нашайкраіне было прынятапяцьканстытуцый.: у 1919 г., 1927 г., 1937 ., 1978 г,1994г.. Назавіце дату святкавання ДняКанстытуцыі? (15 сакавіка) 

 

СектарБеларускаямова

(паказваецца малюнак, неабходна назваць, што намалявана, па-беларуску)

10 б карандаш- аловак.

20 б конфета- цукерка

30 б вилка- відэлец

40 б. одуванчик -дзьмухавец

50 б. чайник- імбрычак

 

 

Сектар У свеце народных традыцый

10 б.Гэтастаражытнае свята было прымеркавана да зімовагасонцастаяння. Пазнейягопачатаксталізвязваць з НараджэннемХрыстовым. На свята людзівадзілі казу, мядзведзя, насілізорку. У святочных песняхгучалісамыялепшыязычэнні. За песні і пажаданнігаспадарычаставаліюнакоў і дзяўчатрозныміпрысмакамі. (Каляды.)

20 б. Падчасгэтага свята хлопцы і дзяўчатыводзяцькарагоды, скачуцьпразвогнішча і шукаюць самую чароўнуюкветкушчасця. (Купалле.)

30 б. На якоевясёлае свята пачыналігукацьвясну? (Масленіца.)

40 б. Як называецца свята, каліўшаноўваюцьпамяцьпамерлыхпродкаў? (Дзяды.)

50 б.Найвялікшаекаляндарнае свята, зпашырэннемхрысціянствапрыстасавана да ўваскрашэнняХрыста і стала рухомым. Адзначаеццаз 4 красавікада 8 мая. (Вялікідзень.)

 

Сектар Беларуская літаратура

10 б. Каго лічаць пачынальнікам кнігадрукавання сярод усходніх славян? (Францыска Скарыну)

 

20б. ЯкоеімянасілаЕфрасінняПолацкая да таго, як стала манашкай? (Прадслава)

 

30 б. Які твор пачынаецца наступнымі радкамі: “ Нейк раптам пачалі заўважаць высокага старога чалавека. Ён часта відзён быў на тых вуліцах, што ляжаць каля гарадскога рынку. Гэты чалавек хадзіў павольна, быццам аб нечым раздумваючы, цвёрда апіраўся на выгнутую з маладога дубка палку…” (К.Чорны “Насцечка”)

40 б. З якога твора героі: Лёня Саўчанка і Грыша Міхневіч? (Алена Васілевіч “Сябры”)

50 б.Назавіце адным словам: мастацкі твор, пераважна празаічны, у якім расказваецца пра шэраг падзей, што адбываюцца на працягу значнага перыяду жыцця галоўнага героя, паказваюцца яго ўзаемаадносіны з іншымі персанажамі. (аповесць)

 

Сектар Назвы

 

10 б. Гэтым будынкам можа ганарыцца кожны грамадзянін нашайкраіны. «Храм навукі» мае агульнуюплошчу 112,6 тыс. квадратных метраў. На 22 паверсезнаходзіцца закрытая назіральнаяпляцоўка« Панарама». (НацыянальнаябібліятэкаБеларусі.

20 б.Гэтага духа ўяўлялі ў выглядзестарога з доўгайбарадой, гладкай, бліскучайскурай. Усё цела яго было пакрытаці то валасамі, ці то водараслямі, паміжпальцаўмелісяперапонкі. На сушыёнзнікаў, ад яго цела заставаўсятолькі шматок ціныціводарасцей. Калі ж гэты шматок кідалі ў ваду, то істотазноўажывала і назаўсёдызаставаласяўдзячнай

выратавльніку (Вадзянік)

30 б. Назваякога месяца прапушчана ў пададзенайпрыкмеце? У _______ гола ў садзе. (лістапад)

40 б.Адгадайце беларускую страву: Запечаная ў чыгунку ў вясковай печы бульбяная маса з невялікімі кавалкамі сала. (Бабка)

50 б. Яго выкарыстоўвалі для прыгатаванняежы. У час яды імкарыстаўсятолькігаспадар і ніколі не пакідаў на стале на ноч. Каліпершы раз стрыгліваласыдзіцяці, то янопавінна было сядзець на кажусе, падякіклалі, калігэтабыўхлопчык, менавітаяго. (Нож)

 

Падвядзенневынікаўгульні: слова журы. Узнагароды-пераможцам.

— Дарагіясябры!  Наша гульня па беларускаймове і літаратурызаканчваецца. І пакульжурыпадводзіцьвынікі, мне хочаццанагадаць вам радкі з верша:

“Я-беларус”   НілГілевіч.

                           Я-беларус,янарадзіўся на гэтайказачнайзямлі,

                           Дземіжлясоў і пушчаўдзікіх  адвекупрашчурыжылі.

                           Я-беларус,яганаруся,што маю гэтаеімя:

                           Аб добрай славе Беларусі  ўсвецезнаюцьнездарма.

                           Я-беларус,і я шчаслівы,штомацімову мне дала,

                           Штопесень родных пералівы і зблізку чую і здаля. 

Слова журы.

Я думаю, штоўсепрысутныяяшчэбольшупэўніліся ў тым, як трэбаведаць, любіць і шанавацьмову і літаратурусвайго народа, сваю Радзіму, і як гэтацікава!

Падвядзенневынікаў, узнагароджваннепераможцаў.

Ещё в этом разделе